Словы ўдзячнасці ў лісце адрасаваны курсантам 2-га курса факультэта міліцыі: Віктару Беху, Уладзіславу Пракопчыку, Яўгену Фалькоўскаму, Кірылу Навумовічу, Данілу Кашуру, Ягору Шаляговічу, Максіму Багдановічу і Давіду Лазавіку.

Будучыя афіцэры аказалі дапамогу ў разгрузцы сродкаў тэхнічнай рэабілітацыі, а менавіта каля сямідзесяці інвалідных калясак, спецыяльнай мэблі, хадункоў, а таксама сродкаў і прадметаў бытавога ўжытку. Гэты груз прызначаўся для аказання дапамогі інвалідам, сіротам, асобам пацярпелым ад стыхійных бедстваў і вымушаным перасяленцам.

У лісце дзякуюць кіраўніцтву міліцэйскай вну і педагогам за духоўнае выхаванне моладзі. »Вашы студэнты з'яўляюцца прыкладам моладзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая накіравана на стваральную дзейнасць і бескарыслівую дапамогу",
Паводле слоў будучых афіцэраў, “дапамагаць людзям” – гэта асноўная матывацыя і асноўны прынцып пры выбары імі навучальнай установы і службы ў міліцыі.