Дзе: актавая зала ЦКВР
Калі: 20 лютага ў 16.00

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Вялікае свята для нацый абвешчана 26 гадоў таму назад на 30-й сесіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 

Родная мова - вялікая каштоўнасць, што лучыць людзей са сваім родам, краем, узнаўляе гісторыю, перадае духоўны скарб наступнікам, яна робіць нас асаблівымі, унікальнымі ў свеце.

Мова - гэта душа народа, а паэзія Максіма Багдановіча - яе самае каштоўнае ўпрыгожванне. Сёлета мы сустракаем падвойнае свята: ушаноўваем роднае слова і ўзгадваем прыгажосць вершаў класіка, які навучыў нас любіць сваё і імкнуцца да сусветных вышынь.

Што вас чакае:
- тэатралізаваныя сцэны з жыцця паэта;
- чытанне знакамітых вершаў творцы;
- музычныя нумары на словы Максіма Багдановіча;
- шчырая беларуская мова і атмасфера пачатку ХХ стагоддзя.

У мерапрыемстве бяруць удзел курсанты і студэнты Акадэміі МУС. Арганізатарам урачыстасці з'яўляецца кафедра беларускай і замежных моў.